Невядомы беспілотнік атакаваў іжэўскі завод "Купал"

Выбух на вайсковым заводзе ў Іжэўску

Выбух на вайсковым заводзе ў Іжэўску / Скрыншот

Невядомы беспілотнік атакаваў іжэўскі вайсковы завод "Купал". На ім вырабляюць ЗРК "Тор" і радыёлакацыйныя станцыі, а па некаторых даных — і ўдарныя дроны.

Кіраўнік Удмуртыі Аляксандр Брачалаў заявіў, што адзін БПЛА ўпаў у раёне цэха завода. Паводле яго словаў, там "выбіла шкло, але сур'ёзных разбурэнняў няма". Пацярпеў адзін чалавек.

Гэта першы вядомы ўдар беспілотніка па Удмуртыі. Ад Іжэўска да Кіева па прамой — больш за 1600 км. Гэты расійскі горад размешчаны бліжэй да Казахстана, чым да Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі