New York Daily News: у Брукліне дзейнічае бясстрашная кошка з Беларусі

New York Daily News: у Брукліне дзейнічае бясстрашная кошка з Беларусі

У Брукліне дзейнічае бясстрашная кошка з Беларусі. І пры гэтым ёй 16 гадоў. Сіма пераехала ў Амерыку пяць гадоў таму да сваёй гаспадыні і хутка стала папулярнай у сваім новым горадзе. Як піша New York Daily News, у Беларусі кошцы дазвалялі гуляць колькі і дзе хочацца. Адвучыць ад гэтага ў Брукліне яе нават і не спрабавалі.

Спачатку гаспадыні Сімы часта паведамлялі, што яна "згубілася", што яе бачылі ў розных раёнах горада. А пасля на браме яе дома з'явілася таблічка з надпісам: "Мяне завуць Сіма. Мне дазваляюць выходзіць на вуліцу". Яна, дарэчы, заўсёды вяртаецца са сваіх прагулак, у тым ліку і начных. Кошка стала пагрозай нават для мясцовых сабак, многія з якіх ратуюцца ад яе ўцёкамі.

New York Daily News: у Брукліне дзейнічае бясстрашная кошка з Беларусі
nydailynews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі