Новыя здымкі з Шаркаўшчыны, якая пацярпела ад стыхіі
З'явіліся новыя здымкі з Шаркаўшчыны, якая пацярпела ад стыхіі. Учора ў гэтым пасёлку ў Віцебскай вобласці моцны вецер (відавочцы кажуць, што "смерч" ці "тарнада") пашкодзіў дахі дзясяткаў дамоў, выбіваў шкло ў вокнах, перакульваў краны на чыгуначнай станцыі, аўтамабілі, вырываў дрэвы. Дадзеных пра пацярпелых няма. Ідзе ліквідацыя наступстваў стыхіі.
Фота з сацыяльных сетак.