Падатковая: Мы прыбралі неэфектыўныя льготы
Пасля адмены льгот пенсіянеры плацяць поўны падатак на аўто, а газ і электраэнергія могуць падаражаць на 20%.
З гэтага года адмянілі паўтара дзясятка падатковых льгот, бо ў падактовай іх палічылі малаэфектыўнымі. Паглядзім, ці сапраўды гэта так.
"Тыя льготы, якія былі адмененыя, былі ці то малаэфектыўныя, ці то яны прымяняліся дастатковую колькасць часу, ці то яны прымяняліся абмежаванай колькасцю плацельшчыкаў", — тлумачыць Ігар Скрыннікаў, начальнік галоўнага упраўлення метадалогіі падаткаабкладання арганізацый.
Міністэрства па падатках і зборах: Увядзенне новых падаткаў — чуткі
Намеснік міністра па падатках і зборах заявіў, што не мае інфармацыі аб новых падатках.
З гэтага года пенсіянеры плацяць поўны падатак на ўдзел у транспартным руху (раней плацілі палову).
"Я заплаціў у мінулым годзе па старых расцэнках яшчэ адзін мільён, — апісвае пенсіянер-кіроўца Уладзімір Іванавіч, — Канешне, удвая даражэй будзе накладна для пенсіянера. У мяне пенсія 3,4 мільёна".
Цяпер за свой Ford Fusion ён заплаціць удвая больш.
З 1 студзеня таксама адмяняецца льгота па ПДВ для прадпрыемстваў, якія прадаюць газ і электраэнергію фізічным асобам. Пасля гэтага у "Белтопгазе" прапаноўвалі павялічыць тарыф для фізічных асоб на 20%.
"Застаецца яшчэ верагоднасць, што кошты на газ застануцца папярэднія, але нашы прапановы былі, павялічыць на 20%. Але пакуль рашэння няма", — адказваюць на прадпрыемстве.
На чвэрць з-за адмены льготы можа падаражаць і святло, але пакуль у "Белэнерга" пра гэта не кажуць.
Калі раней выйгрышы ў букмекераў ці ў казіно не абкладаліся падаткамі, то цяпер трэба плаціць 4% ад выйгрышу.
Толькі за студзень людзі ўжо заплацілі 31 мільярд падаткаў. Сапраўды, неэфектыўная была льгота.
За студзень беларусы заплацілі 31 млрд рублёў з выйгрышу ў казіно і на стаўках
Пры гэтым агульная колькасць гульнявых установаў у Беларусі скарачаецца.
Льготы на зямельны падатак пазбаўляюцца турыстычныя арганізацыі. Таксама скасаваныя льготы на нерухомасць, якая выкарыстоўваецца ў сферы турызму.
"Вельмі мала турыстычных фірм, якія валодаюць памяшканнямі — офісамі, будынкамі. Таму льготы, якія ўжываліся на зямлю і на будынкі, мяркую, для многіх фірм гэта неістотна", — выказвае сваё меркаванне намесніца дырэктара "Экатур-6" Міра Баран.
Старшыня Саюза турыстычных арганізацый Валянцін Цэхмейстэр лічыць, што адмена льгот закране ўязнога турызму. Але наколькі гэта будзе істотна, пакуль падлічыць немагчыма.