Падчас смерчу ў Шаркаўшчыне траўмы атрымалі трое чалавек
Падчас учорашняга смерчу ці тарнада (менавіта так называюць стыхію відавочцы) у Шаркаўшчыне (Віцебская вобласць) траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі трое чалавек. Іх шпіталізавалі ў цэнтральную раённую бальніцу, інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці.
У пасёлку ідуць аднаўленчыя працы. Моцны вецер пашкодзіў дахі дзясяткаў дамоў у пасёлку, павыбіваў шкло ў вокнах, вырываў дрэвы, перакуліў два краны на чыгуначнай станцыі. Каля Шаркаўшчыны на аўтадарозе перакулілася фура. У вёсцы Маркі пацярпелі тры фермы.
Адзначаецца, што стыхія часткова закранула суседнія Глыбоцкі і Ушацкі раёны. Там былі пашкоджаныя дахі трох жылых дамоў.
Фота: 112.by