Палове ўкладчыкаў Дэльта-банка вернуць грошы цягам двух тыдняў
Вяртаннем грошай займаецца банк Масква-Мінск.
Банк Масква-Мінск хоча за два бліжэйшыя тыдні вярнуць грошы палове ўкладчыкаў Дэльта-банка, паведамляе БЕЛТА.
Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў фізічных асоб перадало банку для абслугоўвання 7000 кліентаў. Гэта амаль палова ад агульнай колькасці ўкладчыкаў Дэльта-банка. Як адзначыў намеснік старшыні праўлення банка Масква-Мінск Аляксандр Валадзько, за панядзелак-аўторак кампенсацыю ўкладаў атрымалі 880 чалавек, былі задаволеныя 2808 патрабаванняў.
Агулам у банку Масква-Мінск спадзяюцца, што больш за дзве траціны ўкладчыкаў ім удасца абслужыць за тры тыдні. Каб хутчэй абслужыць укладчыкаў Дэльта-банка, у банку Масква-Мінск прызначылі працоўнымі бліжэйшыя суботу і панядзелак. "Афіцыйна ў краіне будуць чатыры выходныя, але ў такі складаны перыяд мы не можам сабе гэта дазволіць, таму будзем выдаваць грошы", — кажа Валадзько.
Банкір адзначыў, што грошай вылучана роўна столькі, на колькі Дэльта-банк меў абавязанні перад укладчыкамі, і гэтыя грошы будуць вернутыя сваім гаспадарам.
З панядзелка ўкладчыкам “Дэльта Банка” пачнуць вяртаць грошы
Укладчыкам “Дэльта Банка” кампенсуюць працэнты па дэпазітах
Фота — kp.by