Палякі затрымалі ўкраінца, які вёз з Беларусі 14 нелегальных мігрантаў
За 15 верасня польскі памежнікі затрымалі 62 чалавек, якія спрабавалі нелегальна трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі. Такую статыстыку падае прэс-служба польскага ведамства.
Пры гэтым 11 чалавек (грамадзяне Егіпта і Сірыі) пераправіліся ў Польшчу праз памежную раку Свіслач.
Таксама памежнікі затрымалі грамадзяніна Украіны, які незаконна перавозіў праз мяжу дзесяць грамадзян Шры-Ланкі і чатырох афганцаў.
W dn.15.09 na terytorium próbowało nielegalnie przedostać się z 62 cudzoziemców,w tym 11 osób (ob.Egiptu i Syrii)przeprawiło się przez rzekę Świsłocz na odcinku #PSGBobrowniki#PSGNarewka za pomocnictwo zatrzymano ob.Ukrainy, którzy przewoził 10 ob.Sri Lanki i 4 ob.Afganistanu. pic.twitter.com/swHEpicXeM
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) September 16, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.