Памерла самая злосная котка ў свеце, якая стала гераіняй шматлікіх мемаў
Памерла самая злосная котка ў свеце, якая стала гераіняй шматлікіх мемаў. Grumpy Cat было 7 гадоў. Яна жыла ў штаце Арызона ў ЗША. Гаспадары коткі паведамілі, што яе не стала 14 траўня.
Папулярнасць Grumpy Cat была такая вялікая, што яе гаспадыня пакінула працу афіцыянткі. Яна наняла на працу менеджара, які займаўся справамі коткі. Яе запрашалі на шматлікія шоу, яе здымкі з'яўляліся ў часопісах і газетах. У Grumpy Cat было 2,4 млн падпісчыкаў у Instagram, 8,5 млн — у Facebook, інфармуе meduza.io.
Some days are grumpier than others... pic.twitter.com/ws209VWl97
— Grumpy Cat (@RealGrumpyCat) 17 мая 2019 г.