Памерлых ад COVID-19 у Беларусі можа быць у разы больш — сацдаследаванне
Медыкі шпіталізуюць пацыента з каранавіруснай інфекцыяй / з архіва БЕЛТА
Колькасць памерлых ад каранавіруса ў Беларусі ў разы больш афіцыйных дадзеных. Да такой высновы прыйшлі эксперты беларускай кампаніі SATIO і нямецкага Фонду імя Фрыдрыха Эберта па выніках сумеснага даследавання. Даследаванне было прысвечана ўплыву COVID-19 на эканамічныя і сацыяльныя працэсы ў Беларусі. Яго вынікі публікуе Deutsche Welle.
У ходзе апытання гарадскога насельніцтва (ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў) кампанія SATIO высветліла, што 11 % рэспандэнтаў перахварэлі коронавирусом. Гэтым людзям быў пастаўлены дыягназ.
"Гэта, па нашых падліках, каля 644 тысяч чалавек", — распавёў кіраўнік даследчых праектаў SATIO Піліп Біканаў. Апытанне сацыёлагі праводзілі ў лістападзе — у той час Мінздароўя паведамляла, што агульная колькасць грамадзян з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй складае 99 тысяч чалавек. Гэта значыць перахварэлых на той момант, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, было амаль у 6,5 разоў менш.
Дырэктар па даследаваннях Цэнтра ЕАЅТ Андрэй Елісееў сцвярджае, што смяротнасць ад каранавіруса ў краіне магла перавысіць адзнаку ў 20 тысяч чалавек — пры афіцыйных дадзеных памерлых у 1876 чалавек (дадзеныя Міністэрства аховы здароўя на 17 лютага).
"Рэакцыя беларускіх уладаў на эпідэмію каранавірусу паслужыла адным з найважнейшых трыгераў для пратэстнай мабілізацыі", — мяркуе Елісееў.
Што тычыцца ўплыву COVID-19 на беларускую эканоміку, то пандэмія, на думку сацыёлагаў, стала толькі адным, але не адзіным фактарам зніжэння эканамічнага росту. На эканоміку ўплывалі таксама нафтавыя спрэчкі з Расеяй і падзенне сусветных коштаў нафты і калійныя ўгнаенні, а таксама палітычны крызіс. COVID-19 са свайго боку справакаваў зніжэнне дзелавой актыўнасці і, як следства, скарачэнне тэмпаў росту ВУП на 1,3% і знешнегандлёвага абароту — на 17,9%.
Раней Johns Hopkins University апублікаваў дадзеныя па ўзроўні смяротнасці ад COVID-19. Беларусь з паказчыкам 0,7% (выкарыстоўваліся афіцыйныя дадзеныя) апынулася лідэрам на кантыненце — гэта самы нізкі паказчык. Для параўнання: у ЗША паказчык смяротнасці ад колькасці выяўленых выпадкаў — 1,7%, у Расіі — 1,9%, у Германіі — 2,7%. Еўрарадыё разбіралася, што не так з гэтай статыстыкай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.