Памёр Чак Бэры, адзін з айцоў рок-н-ролу

Памёр Чак Бэры, адзін з айцоў рок-н-ролу

Амерыканскі музыка Чак Бэры, які стаяў ля вытокаў рок-н-ролу, памёр у сваім доме ў штаце Місуры ва ўзросце 90 гадоў. Беры стала блага і яму выклікалі хуткую, аднак медыкі не змаглі ўратаваць музыку, перадае ВВС.

Яго кар’ера пачалася болей за 60 гадоў таму. Сярод хітоў, створаных Чакам Бэры,  "Rock and Roll Music", "Maybellene", "Roll Over Beethoven", "Sweet Little Sixteen" і "Johnny B. Goode".

Стыль музыкі ўвабраў у сябе элементы рытм-энд-блюза і кантры. Чак Бэры лічыцца адной з асобаў, дзякуючы якім рок-н-рол стаў самастойным музычным кірункам.

Кавер-версіі песняў Бэры рабілі The Beatles, The Rolling Stones, The Animals  і многія іншыя знакамітыя музыкі.

У 2004 годзе класік жанру заняў пятае месца ў рэйтынгу 50 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў па версіі часопіса Rolling Stone.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі