Памёр прадзюсар The Beatles Джордж Марцін

Памёр прадзюсар The Beatles Джордж Марцін

Прадзюсар гурта The Beatles Джордж Марцін, які працаваў амаль з усімі пласцінкамі калектыву, памёр ва ўзросце 90 гадоў. Пра гэта паведаміў у Твітэры былы бубнач гурта Рынга Стар. Абставіны яго смерці пакуль не ўдакладняюцца.

Марцін, якога часам называюць пятым бітлом, ацэньваў песні The Beatles не толькі з пункту гледжання камерцыйнай прывабнасці, але і мастацкай значнасці. Будучы таксама кампазітарам, ён працаваў над аранжыроўкамі многіх трэкаў: напрыклад, ён увёў струнны квартэт у Yesterday і “апакаліптычную” кульмінацыю ў A Day in the Life.

Апроч таго, ён працаваў з удзельнікамі групы паасобку, а таксама супрацоўнічаў з Селін Дыён і Джэфам Бекам. Яшчэ да сустрэчы з The Beatles Марцін прадзюсіраваў запісы Шырлі Бэсі.

У 1996 прадзюсар быў прысвечаны каралевай Вялікабрытаніі ў рыцары-бакалаўры, піша Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі