Памёр вядомы дзеяч беларускай эміграцыі Юрка Станкевіч

Юрка Станкевіч быў сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, заснавальнікам суполкі беларусаў у Чэхіі "Пагоня", арганізаваў школку для беларускіх дзетак у Празе. Выдаваў падручнікі, слоўнікі, займаўся адукацыйнай справай. Сябры і паплечнікі кажуць, што страцілі чалавека, "які ахвяраваў усё сваё жыццё беларушчыне і беларускай справе", інфармуе Радыё Свабода.

Адзначым, што Юрка Станкевіч нарадзіўся ў сям'і вядомага беларускага мовазнаўцы і палітыка Янкі Станкевіча.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі