Паток жыхароў Літвы ў Беларусь скараціўся на 73%

Беларуска-літоўская мяжа, ілюстрацыйнае фота

Беларуска-літоўская мяжа, ілюстрацыйнае фота / DELFI

Колькасць літоўцаў, якія ездзяць у Беларусь скарацілася на 73% пасля таго, як Літва 1 сакавіка зачыніла два памежныя пераходы. Пра гэта піша delfi.lt са спасылкай на прэс-рэліз урада Літвы.

Колькасць людзей, якія едуць у Беларусь і прыбываюць з Беларусі, у сакавіку і красавіку 2024-га ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года скараціўся на 48%. А колькасць грузавога транспарту, які едзе праз мяжу, зменшылася на 60%.

Як распавядала Еўрарадыё, 1 сакавіка літоўскі ўрад зачыніў два памежныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — "Лаварышкес" і "Райгардас".

Раней, 18 жніўня 2023-га, Літва зачыніла памежныя пераходы "Шумскас" і "Цвярачус". Цяпер застаюцца дзейнымі толькі памежныя пераходы "Шальчынінкай" і "Мядзінінкай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі