Пошукавы атрад "Анёл" шукае мужчыну, якога падазраюць у абкраданні банка

Пошукава-выратавальны атрад "Анёл" паведаміў, што шукае Руслана Фраемчука. Між тым гэтага мужчыну падазраюць у крадзяжы вялікай сумы валюты з BSB-банка — агулам больш за 800 тысяч долараў.

У аб'яве "Анёла" гаворыцца, што мужчына знік з дому 25 красавіка і дагэтуль пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома. Кіраўнік атрада Сяргей Коўган у каментары сайту onliner.by адмовіўся адказваць, хто падаў гэтую аб'явы. Па яго словах, гэта закрытая інфармацыя.

Коўган патлумачыў, чаму валанцёрскі пошукавы атрад шукае чалавека, абвешчанага ў вышук па крымінальным падазрэнні. Па яго словах, валанцёры шукаюць Фраемчука, бо той знік без вестак. "Калі спатрэбіцца, мы будзем размяшчаць і дадатковую інфармацыю па ўзгадненні з міліцыяй", — кажа кіраўнік атрада "Анёл".

Абвінавачаны ў абкраданні банка захапляўся “Танкамі” і марыў жыць у Расіі

Знаёмыя ахоўніка, які абакраў банк: Ён не мог дзейнічаць самастойна

Фота і відэа мужчыны, якога падазраюць у абкраданні BSB-Bank

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі