Працягваюцца затрыманні журналістаў у Мінску і Бабруйску
У Мінску затрымалі журналістаў Аляксея Мінчонка і Алеся Залеўскага, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам "Белсат". Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў супрацоўнік БАЖ Барыс Гарэцкі.
Па яго словах, прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі заявіў, што "нічым дапамагчы не можа". Не выключана, што Мінчонак і Залеўскі будуць да заўтра за кратамі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў з "Вясны", у Бабруйску да затрыманых раней журналістаў далучыўся Віктар Качан. Раней сілавікі затрымалі Анатоля Санаценку, Андрэя Шобіна, Віктара Масаловіча.