Пракаповіч, Ладуцька і Ермакова падтрымалі Лукашэнку на выбарах (фотафакт)
Былыя высокія беларускія чыноўнікі паўдзельнічалі ў з'ездзе "Белай Русі".
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" 11 ліпеня правяла пасяджэнне Рэспубліканскага Савета і вырашыла падтрымаць на выбарах Аляксандра Лукашэнку. Сюрпрызам гэта ні для каго не стала. Цікава, што ў працы з'езду паўдзельнічалі і былыя высокія чыноўнікі: колішнія кіраўнікі Нацбанка Пётр Пракаповіч і Надзея Ермакова, а таксама былы старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Пётр Пракаповіч і Мікалай Ладуцька
Надзея Ермакова
Акрамя іх на з'езд прыйшлі:
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі
Велагоншчыца Наталля Цылінская
Рэктар Акадэміі кіравання Марат Жылінскі
Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка
Ладуцька, Пракаповіч і Цылінская сядзяць побач
Гендырэктар БАТЭ Анатоль Капскі