Практыкуеце інтэрвальнае галаданне? Навукоўцы: гэта можа кепска скончыцца
Праблемы з сэрцам? Тады дакладна не галадайце
Інтэрвальнае галаданне набыло ў апошнія гады велізарную папулярнасць як спосаб схуднець і паклапаціцца пра здароўе. Яго сутнасць простая: напрыклад, 16 гадзін у суткі вы нічога не ясце, а астатнія 8 — амаль што душа захоча. Вынікі могуць уражваць: і зніжэнне ўзроўню халестэрыну, і прыкметнае схудненне. Але новае даследаванне паказвае: у інтэрвальнага галадання, таксама вядомага як фастынг, ёсць магчымыя негатыўныя наступствы. І рызыка досыць сур'ёзная.
Амерыканская кардыялагічная асацыяцыя па выніках вялікага даследавання прыйшла да досыць непрыемных высноў. Аказваецца, людзі, якія практыкавалі інтэрвальнае галаданне па схеме 16 на 8, мелі на 91% вышэйшую рызыку памерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў у параўнанні з тымі, хто харчаваўся больш традыцыйна.
У асаблівай групе рызыкі тыя, у каго хранічныя захворванні або анкалогія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.