Пражыванне сабакі ў прыёмніку на Гурскага абыходзіцца ў 4 рублі за дзень
Дзень утрымання сабакі ў прыёмніку на вуліцы Гурскага ("Фауна горада") абыходзіцца дзяржаве ў 4 рублі 12 капеек, кот “каштуе” танней ― 75 капеек. Па словах кіраўніцтва, у гэтую суму ўваходзіць корм, прыборка ў вальерах, агляд ветурача і г.д.
"Калі нам нехта прывозіць корм, то тады мы проста менш яго набываем, ― кажа кіраўніцтва прыёмніка. ― Але грошай у нас хапае".
Нагадаем, у сталічны бюджэт на 2016 год мінчукі павінны былі заплаціць падатак на ўтрыманне хатніх жывёл каля 440 тысяч рублёў, альбо 220 тысяч долараў. Частка гэтых грошай склала бюджэт прытулку для жывёл.