Прэм'ер і кіраўнік Мінгарвыканкама праехаліся ў метро (фота)

Самыя нецярплівыя мінчукі сталі збірацца каля ўваходаў на станцыю яшчэ за гадзіну да яе адкрыцця, піша onliner.by. У заходнім вестыбюлі станцыі праходзіла афіцыйная цырымонія. Удзел у ёй прынялі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ды іншыя афіцыйныя асобы.



Па словах Мясніковіча, "Малінаўку" збіраліся адкрыць да чэмпіянату свету па хакеі. "Але я думаю, што ў гэтай сітуацыі лепш зрабіць якасна і надзейна, чым спехам", — дадаў ён.



Пасля цырымоніі адкрыцця чыноўнікі праехаліся ў вагоне метро.


Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі