Прэзідэнт Турцыі не паверыў у праўдзівасць відэа Мінабароны Расіі
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган абверг абвінавачанні ў пакупцы турэцкімі ўладамі нафты ў тэрарыстычнай "Ісламскай дзяржавы". Паводле яго слоў, ніхто не мае права паклёпнічаць на Турцыю. Эрдаган падкрэсліў, што каштоўнасці яго дзяржавы не дазваляюць купляць нафту ў тэрарыстаў. Турэцкі прэзідэнт яшчэ раз заявіў, што калі будзе даказаны факт такіх пакупак, ён пойдзе ў адстаўку, інфармуе meduza.io. У той жа час Эрдаган адзначыў, што Турцыя сочыць за непрыязнымі дзеяннямі Расіі і гатовая прыняць меры ў адказ, калі яны працягнуцца. Але турэцкі бок хацеў бы аднавіць добрыя адносіны з Масквой, сказаў прэзідэнт Турцыі.
Нагадаем, у сераду міністэрства абароны Расіі распаўсюдзіла відэа, на якім відаць, як калона грузавых аўтамабіляў без праблем перасякае мяжу Сірыі і Турцыі. Расійскае ведамства сцвярджае, што менавіта Турцыя з'яўляецца асноўным спажыўцом нафты, якую прадаюць тэрарысты. Раней падобную заяву зрабіў і Уладзімір Пуцін.
Адносіны паміж Расіяй і Турцыяй сапсаваліся 24 лістапада, калі турэцкая авіяцыя збіла расійскі ваенны самалёт, загінуў пілот. Пасля таго, як турэцкі бок адмовіўся прасіць прабачэння, Масква ўвяла эканамічныя санкцыі супраць Турцыі.
Фота: Reuters