Прыток бежанцаў у Нямеччыну сёлета ўпаў утрая

Прыток бежанцаў у Нямеччыну сёлета ўпаў утрая

Прыток бежанцаў у Нямеччыну сёлета ўпаў утрая ў параўнанні з мінулым годам. Кіраўнік федэральнага ведамства па справах міграцыі і бежанцаў Франц-Юрген Вайс заяўляе, што ў 2016 годзе з Блізкага Усходу, Афганістана і краінаў Афрыкі прыбудзе толькі каля 300 тысяч чалавек, а летась іх было мільён.

Па словах чыноўніка, улады здольныя ўладкаваць 250-300 тысяч мігрантаў. Калі ж іх прыбудзе болей, працаваць давядзецца ў крызісным рэжыме. Але ж цяжкі 2015 год наўрад ці паўтарыцца.

За першыя шэсць месяцаў гэтага года ў ФРГ папрасілі прытулку болей за 390 тысяч чалавек, аднак невядома, колькі з іх прыбыло да 1 студзеня, а колькі — пасля. Цяпер на разглядзе знаходзіцца 530 тысяч заявак на атрыманне статусу ўцекача ў Нямеччыне.

Працэс разгляду гэтых заявак адбываецца вельмі складана. Ведамства па міграцыі і бежанцах вымушанае ў некаторых выпадках праводзіць расследаванне, запытваць інфармацыю ў іншых краінах і правяраць, наколькі яна адпавядае рэчаіснасці, паведамляе ВВС са спасылкай на нямецкую прэсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі