Прыём заяваў на вяртанне ўкладаў у “Дэльта Банку” спыняецца 27 красавіка
Але потым можна звяртацца непасрэдна ў агенцтва па вяртанні ўкладаў.
Цэнтры банкаўскіх паслуг ЗАТ “Дэльта Банк” з 27 красавіка спыняюць прыём заяваў ад фізічных асобаў аб выплаце кампенсацыі дэпазіта. Тым кліентам банка, якія да 25 красавіка ўключна не напісалі заяву, можна будзе звяртацца непасрэдна ў агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх дэпазітаў у Мінску. Прычым гэта можна будзе зрабіць ажно цягам двух год з моманту адклікання ў банка ліцэнзіі.
Кампенсацыю могуць выдаць і пазней — дзеля гэтага трэба падаць у агенцтва дакументы, якія пацвярджаюць прычыну немагчымасці звароту цягам такога доўгага часу. Гэта можа быць дакумент аб непрацаздольнасці або аб знаходжанні за межамі краіны.
Нагадаем, што Нацбанк адклікаў ліцэнзію ў “Дэльта Банка” з 18 сакавіка ў сувязі з невыкананнем ліцэнзійных патрабаванняў, а таксама складаным фінансавым становішчам крэдытнай арганізацыі, нагадвае БЕЛТА.