Пушкіну рабілі аперацыю, падчас яе сэрца спынілася — Радыё Свабода

Алесь Пушкін / З архіва Еўрарадыё
Алесь Пушкін / З архіва Еўрарадыё

Алесю Пушкіну рабілі аперацыю, падчас яе сэрца спынілася, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на неназваную крыніцу. Палітзняволены мастак памёр у гродзенскай бальніцы ўначы 11 ліпеня. Яму было 57 гадоў.

Алесь Пушкін пісаў у апошніх лістах, што за кароткі час схуднеў на 20 кілаграмаў. Да таго ж ён прасіў перадаць яму пояс для паясніцы, бо яму балелі ныркі, піша Радыё Свабода. Пушкіна прывезлі ў бальніцу хуткай меддапамогі ў Гродне непрытомнага. Уначы яму рабілі аперацыю. 

Пра смерць у "рэанімацыі пры невысветленых абставінах" Алеся Пушкіна ў аўторак паведаміла ў Facebook яго жонка Яніна Дэмух. 30 сакавіка 2022-га Пушкіна асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму за яго творчасць. Восенню мінулага года адміністрацыя калоніі вырашыла ўзмацніць пакаранне — на паўтара года Алеся Пушкіна перавялі ў турму № 1 у Гродне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі