Расійскі трэнер Слуцкі ў інтэрв’ю пераблытаў словы "suck" і "sack" (відэа)
Экс-трэнер зборнай Расіі па футболе Леанід Слуцкі, які зараз працуе з нідэрландскім "Вітэсам", у пасляматчавым інтэрв'ю Fox Sports пераблытаў словы "sack" (звольніць) і "suck" (смактаць). Адказваючы на пытанне пра тое, што яго хоча перакупіць "Спортынг", расійскі спецыяліст, які валодае ангельскай мовай, спачатку назваў прапанову партугальскага клуба чуткамі, а пасля збянтэжыў журналіста.
— Вы сапраўды туды не пойдзеце? — пытаецца журналіст.
— Так. Толькі, можа быць, калі ўладальнік або кіраўніцтва адсмокчуць [suck. — Еўрарадыё] у мяне... У гэтай сітуацыі — так, я пайду.
— Прабачце?
— Калі ўладальнік адсмокча, тады вядома!
— Оў, калі ўладальнік звольніць [sack. — Еўрарадыё] вас?
— Так.
| Wordt Leonid Slutskiy de nieuwe trainer van Sporting Lissabon?
— FOX Sports (@FOXSportsnl) November 3, 2018
"Alleen als de eigenaar..."
Bekijk hier het hele interview https://t.co/C2lxGzYGQq#psvvit pic.twitter.com/pQOpNaHFBG