Агітуй, бо прайграеш: новыя медыі і ... сэкс?
Еўрарадыё вырашыла пазнаёміць сваіх слухачоў з сусьветнымі паліттэхналогіямі апошніх гадоў.
У выбарах, як у каханні ці на вайне, добрыя ўсе метады. Можна, напрыклад, паставіць імя свайго суперніка ля фантана ў выглядзе пісаючага хлопчыка.
Можна надзьмуць гіганцкія галовы кандыдатаў і пранесці іх па ўсім горадзе, як гэта было ў Лондане:
Мы жывем падчас суцэльнай інтэрнэтызацыі жыцця, таму палітыка ідзе за народам, а кандыдаты – за выбаршчыкамі.
Твітэр-рэвалюцыя ў Малдове
Падчас прэзідэнцкіх выбараў ў Малдове ў 2009 годзе была шырока распаўсюджаная сувязь паміж людзьмі праз твітэр, бо ўсе астатнія папулярныя СМІ і сацыяльныя сеткі ўлады ў той час заблакавалі, а пра твітэр ці не ведалі, ці проста недаацанілі.
Як вынік – нязгодныя з вынікамі выбараў, аб'яднаныя хэштэгам падзеі #pman (паводле месца збору, на плошчы ля помніка Стэфану Цэль Марэ), усе, хто атрымаў паведамленне «Калі ты не галасаваў за партыю камуністаў, прыходзь са свечкай на плошчу а 18 гадзіне!» сабраліся ў пазначаным месцы.
Арганізатары не чакалі больш за 1000 чалавек, а прыйшло 15.000.
SMS-рассылка ў Егіпце
Прэзідэнт Хосні Мурабак кіруе краінай ужо чвэрць стагоддзя, але з тых часоў, як апазіцыя асвоіла новыя тэхналогіі, змагацца з нязгоднымі яму становіцца ўсё цяжэй.
З нядаўніх часоў арганізацыя, якая пажадала застацца невядомай, актыўна займаецца бясплатнай смс-рассылкай па тэхналогіі «Фронтлайн-смс».
Для выкарыстання гэтай тэхналогіі неабходна падтрымка мабільнага аператара ў краіне, а ў Егіпце гэта было амаль нерэальна. Таму прыйшла ідэя выкарыстаць мабільнага аператара суседняй краіны.
Палітычны сэкс!
З нядаўняга часу Еўрарадыё заўважыла цікавы сэкс-трэнд у паліттэхналогіях нашых усходніх суседзяў. Напрыклад, акцыя флэшмоба-групавога сэкса ў біялагічным музеі ў Маскве яшчэ вядомая пад назвай «*%ись за наследника медвежонка!». Удзельнікі гэтай абсурднай акцыі распрануліся ў адным з пакояў музея і сталі займацца сэксам, усё фіксавалася на фота і відэа, а ўдзельнікі, прадстаўнікі арт-групы “Вайна”, сваімі дзеяннямі дэманстравалі, ШТО ўлада робіць з народам, і паказвалі, што народу гэта падабаецца.
Ва Украіне распраналіся на камеры толькі дзяўчыны-феміністкі: арганізацыя FEMEN правяла акцыю супраць пабудовы верталётнай пляцоўкі ў цэнтры горада, таксама аголенымі грудзямі яны сустракалі ў украінскай сталіцы Уладзіміра Пуціна з акцыяй пратэсту, а акцыяй “Изыди!” праганялі маскоўскага Патрыярха Кірыла. Вось тут фотаздымкі з акцый “Украіне – не бардэль”, “А-та-та”, “Дэмарлезацыя” ды інш.
Тэма грудзей таксама свяцілася і ў іншых краінах. У Венгрыі ў таблоід трапіў фотаздымак, на якім кандыдатка на пасаду мэра корміць дзіцёнка грудзямі, а на адным брытанскім сайце можна замовіць сабе цішотку з двума грудзямі: на адной – выява лагатыпа рэспубліканцаў, а на іншай – лагатып дэмакратаў.