Беларускіх перформераў запрашаюць на LPM у Рыме

LPM стаў знаёмы беларусам два гады таму, калі арганізатары атрымалі падтрымку Еўрасаюза на правядзенне 11-й сустрэчы не як звычайна ў Рыме, а ў Мінску. Летась каля 10 беларускіх артыстаў самастойна наведалі Рым. Джанлука Дэль Гоба (Gianluca Del Gobbo), арганізатар сустрэчы, цалкам задаволены досведам мінулых гадоў, таму сёлета персанальна запрашае да ўдзелу беларусаў.

 
"У гэтым годзе LPM будзе праходзіць у найбуйнейшым еўрапейскім універсітэце Sapienza ў Рыме, — кажа Еўрарадыё Дэль Гоба. — 4 дні, 7 пляцовак і больш за 250 выступаў. Але галоўная навіна — вялікая вечарына на адкрытай пляцоўцы на 5 тысячаў чалавек, куды мы яшчэ запросім топ-дыджэяў".

Рэгістрацыя адчыненая яшчэ 2 тыдні на сайце LPM (liveperformersmeeting.net). Умовы нязменныя: артыстам бясплатны ўдзел і жыллё ў Рыме, воркшопы — за асобныя грошы, а проста ўдзельнікам — усё за еўра, але магчымыя зніжкі на жыллё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі