Беражкоў пра адстаўку Бародзіча: Людзі загуляліся і згубілі арыентыры
Галоўны рэдактар газеты "Прессбол" Уладзімір Беражкоў лічыць, што кіраванне хакейным клубам "Дынама" мусіць быць больш празрыстым.
Нагадаем, сёння стала вядома, што ў адстаўку сышоў кіраўнік таварыства "Дынама" генерал-маёр Юрый Бародзіч. Ён таксама з'яўляецца старшынёй назіральнага савета хакейнага клуба "Дынама-Мінск".
Галоўныя прычыны адстаўкі кіраўніка таварыства, на думку Уладзіміра Беражкова, відавочныя:
130417_berazhkou.mp3
"Гэта няправільная пазіцыя, калі людзі кажуць, што мы вельмі крутыя і незамяняльныя і робім усё правільна, а нам проста перашкаджаюць. Мне падаецца, што людзі некалькі загуляліся і згубілі арыентыры".
Да таго ж найбагацейшы клуб краіны ўжо 5 гадоў не паказваў ніякіх вынікаў. Пры гэтым, з года ў год набываў па 15-18 легіянераў, траціў на гэта значныя сродкі. Таму трэба мяняць не столькі кіраўніцтва, колькі сам падыход да працы, лічыць Беражкоў.
Дарэчы, месца Бародзіча можа заняць генерал-лейтэнант Энвер Барыеў, былы міністр па надзвычайных сітуацыях.