Беларускія і польскія плакатысты сабраліся ў Торуні (фота)

Беларускія і польскія плакаты прадстаўленыя пароўну. Таму кожная з выставаў, размешчаных у залах і навонкі торунскага Цэнтру сучаснага мастацтва (і плакату, і каліграфіі), пабудаваная паводле прынцыпу сіметрыі і дуэту.

Бясспрэчнымі зоркамі першага дня фестывалю сталі польскі плакатыст прафэсар Лех Маеўскі і беларускі прафесар каліграфіі Павел Семчанка.

На даху будынка, на адкрытай тэрасе, гаспадарыла беларуская выстава дызайну Літ-Арт. А звонку для ўсіх, хто гуляе па старым горадзе Торуні, красавалася выстава плакату — уперамешку польскіх і беларускіх майстроў.

Пра тое, як пачуваюцца ў гэтым становішчы беларусы, для Еўрарадыё распавёў куратар выставы з беларускага боку, мастак Міхал Анемпадыстаў. Паслухаць яго можна ў далучаным файле.
Aniempadystau.mp3
Фестываль польска-беларускага дызайну працягваўся ў Торуні два дні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі