Гурт Brainstorm адмовіўся ад сваёй англійскай назвы.

Па словах фронтмэна Ленарса Каўперса, якія перадае сайт newsMCS.ru, музыкі прынялі гэтае рашэнне падчас запісу новага альбома “Another Still Life”.

Прычынай стала тое, што ў Еўропе пад гэтай назвай выступае шэраг “цяжкіх” гуртоў, і часта гэта прыводзіць да блытаніны. Таксама былыя Brainstorm задумаліся, чаму ж гэтай назве аддаюць перавагу металічныя гурты, і вырашылі вярнуцца да больш лірычнай назвы Prāta Vētra.

Ленарс Каўперс мяркуе, што сапраўды, назвы гуртоў на нацыянальных мовах, як, напрыклад “Zdob si Zdub”, вельмі прывабныя, нават нягледзячы на тое, што часта мы нават не разумеем, як гэта перакладаецца. Тым не менш, для Расіі Prāta Vētra па-ранейшаму будзе называцца BrainStorm.

Фота: kasjauns.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі