Гурт She Wants Revenge спыніў сваю дзейнасць
Удзельнікі замарозілі агульны праект на няпэўны тэрмін, каб заняцца сольнымі.
Паведамленне пра гэта надоечы з'явілася ў сацыяльных сетках. Калефарнійцы She Wants Revenge абвясцілі, што "маюць намер адправіць праект у бестэрміновы адпачынак для рэалізацыі індывідуальных праектаў". Таму новых запісаў каманды ў агляднай будучыні не прадбачыцца.
Музыкі развіталіся і заявілі, што "любяць і шануюць кожнага, хто даваў ім любоў і падтрымку" на працягу існавання гурта і паабяцалі трымаць усіх у курсе навін пра She Wants Revenge і сольных праектах.
Нягледзячы на апошнія падзеі, шоў гурта ў Каліфорніі, прызначаныя на верасень, адбудуцца і могуць стаць апошнімі канцэртамі She Wants Revenge.
Нагадаем, She Wants Revenge была заснаваная ў 2003 годзе амерыканскімі дыджэямі Джасцінам Уорфілдам і Адамам Брэвінам пад уплывам гатычных плыняў у пост-панку і паступова трансфармавалася у стыль darkwave. Гурт выпусціў 3 альбомы, апошні з якіх "Valleyheart" выйшаў у 2011 годзе.
Фота: culturetease.com