Менш за ўсё ў Беларусі зарабляюць дворнікі ў дзіцячых садках

Падзенне памеру рэальнага мінімальнага заробку ў Беларусі спецыялісты па падборы кадраў тлумачаць разарэннем камерцыйных фірмаў і складаным становішчам у дзяржаўных установах.

“Раней, да валютнага крызісу, мінімальны узровень заробку, на які нехта з незавершанай адукацыяй мог адрэагаваць, гэта 900 тысяч было, – расказваюць у сталічным ”Кадравым агенцтве Наталлі Золатавай”, – цяпер гэта планка ўжо трошкі знізілася. Беспрацоўе. Шмат хто застаўся без працы, фірмы згарнулі сваю дзейнасць. Дзяржаўным несоладка стала”.

У агенцтве дадаюць, што, нягледзячы на гэта, самая запатрабаваная спецальнасць на сталічным рынку працы – мэнэджэр па продажах. Іх бракуе, нават нягледзячы на тое, што заробак такога менеджэра пачынаецца ад 2,5 мільёнаў рублёў. А менш за ўсё ў сталіцы ў супрацоўнікаў складаў і аператараў баз дадзеных.

“Найменш розныя аператары склада, аператары баз дадзеных, выпіска накладных – бухгалтар па першасных дакументах. Вось такія спецыяльнасці. Яны зарабляюць ад 700 тысяч”.

Такі заробак – самы нізкі з магчымага ў краіне. Мінімальны ў Беларусі на сёння складае 687 тысяч рублёў. Нават у правінцыі працадаўца не можа плаціць менш. У Цэнтры занятасці насельніцтва ў Віцебску Еўрарадыё расказалі, што менш за ўсё ў горадзе над Дзвіной зарабляюць дворнікі ў школах і дзіцячых садках.

“Дворнікі ў нас заўсёды ёсць. Заробак ад 800 тысяч. Менш бывае, мінімальная зарабатная плата, гэта як правіла ва ўстановах адукацыі. Гэта дворнікі ў дзіцячых садах, школах. Менш мінімальнай арганізацыі не маюць парва выплочваць”.

Але ў крызіс знаходзяцца ахвочыя працаваць нават за такія грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі