Мінсктранс: Як павялічыўся штраф, "зайцаў" стала меней!

“Калі параўноўваць гэты красавік з красавіком мінулага года, то падзенне колькасці аштрафаваных… Там каля 15 тысяч, а тут – каля 10… Але гэты месяц не паказальны. Гэты пераход… Як кантралёр, так і "заяц" не зусім да гэтага яшчэ гатовыя. Думаю, што травень будзе больш паказальным. Можна сказаць, што забудзецца гэта ўсё. Я думаю, што колькасць аштрафаваных трошку павялічыцца”, — кажа Еўрарадыё начальнік кантрольна-рэвізійнай службы Мінсктрансу.

Па яго словах, першую палову месяца людзям даводзілася тлумачыць, чаму замест сямі тысяч штрафу з іх бяруць дваццаць.

Мінсктранс: “Хтосьці не ведаў, хтосьці вельмі здзіўляўся вялікаму штрафу, бо была катэгорыя, якая ўжо вылічыла, што больш выгадна заплаціць 7 тысяч”.

Нагадаем, з 1 красавіка штраф за безбілетны праезд вырас утрая — разам з базавай велічынёй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі