На Sziget выступіць музыка з Маладзечна (+ аўдыё)
Сэт Сяргея Драбышэўскага, больш вядомага як Gran +, запланаваны ў ноч з 11 на 12 жніўня на пляцоўцы Ambient Tent.
У сэт увойдуць трэкі з альбома “Now_vember” і Міньён “Tet-a-Tet/Day”, выдадзены 24 траўня на лэйбле электроннай музыкі Ezhevika, паведамляе сайт ultra-music.com.
Gran + стане чацвёртым прадстаўніком Беларусі за гады існавання Sziget. Там паспелі выступіць нашы “Троіца”, Gods Tower і “Ляпіс Трубяцкой”. Фестываль пройдзе з 6 па 13 жніўня на востраве Обуда ў Будапешце. Сярод хэдлайнераў фестывалю значацца The Killers, Placebo, Hurts, The xx, Korn, The Subways, The Horrors, The Vaccines, LMFAO, Two Door Cinema Club, Friendly Fires, Glasvegas, Mando Diao, SUM 41, Snoop Dogg і многія іншыя.