Пасля публікацыі Еўрарадыё на плошчы Незалежнасці замянілі шыльды
Замест General post-office у сталіцы з’явіўся Central post-office.
Шыльду з не зусім карэктным перакладам замянілі пасля публікацыі матэрыялу аб з’яўленні англамоўных таблічак у Мінску. Перакладчыкі і носьбіт англійскай мовы, якіх Еўрарадыё папрасіла праверыць правільнасць перакладу слова “Галоўпаштамт” у адзін голас заявілі, што правільней будзе пісаць не General post-office, а Central post-office.
Такія шыльды віселі яшчэ 15 чэрвеня.
Новую шыльду мы заўважылі 20 чэрвеня. Менш чым праз тыдзень пасля публікацыі.