Помнік разбітым дарогам паставілі каля будынка ЖКГ у Магілёве (фота, відэа)

Нагадаем, магілёўскія аўтааматары правялі 14 красавіка акцыю "За добрыя дарогі!". Яны сабраліся на пляцоўцы каля Святога возера, пасля чаго калонай мусілі праехаць праз цэнтр горада і ўсталяваць помнік магілёўскім дарогам. Але на паўдарозе яны былі спыненыя супрацоўнікамі ДАІ, якія апыталі ўсіх удзельнікаў акцыі і адпусцілі.

Пазней аўтамабілісты ўсё ж давезлі помнік да месца прызначэння і паставілі яго на ўваходзе ў магілёўскае Дарожна-маставое прадпрыемства. Яшчэ адзін помнік аўтамабілісты паставілі ў горадзе. Яны закапалі ў зямлю пабітае кола.

"21 красавіка плануецца паўторная аналагічная акцыя. Збор будзе а 12 гадзіне каля Святога возера. Які будзе маршрут, пакуль не вызначылі", — распавядае Алег адзін з удзельнікаў магілёўскага аўтаклуба.

Дазвол на акцыю ў Гарвыканкаме аўтааматары не пыталі.

Фота — магілёўскі аўтаклуб

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі