Сабчак: Калі людзі выходзяць не за “талеркай супу”, іх цяжка зразумець

Еўрарадыё: Простыя беларусы глядзяць на расіян, іх заробкі і не разумеюць: чаму, навошта і супраць чаго пратэстуюць людзі на Балотнай? Вы маглі б нашым грамадзянам патлумачыць – чаго вам не хапае?


Ксенія Сабчак: Не ўсё вымяраецца грашыма і абмяжоўваецца заробкамі. Акурат тады, калі ў людзей ёсць грошы, заробкі і пэўны дабрабыт, яны хочуць нейкіх зменаў. Нейкіх іншых адчуванняў у жыцці, разумееце? Працэс пуцінскай стабільнасці, калі ўсе людзі ўжо набылі сабе першую мікрахвалёўку, першы плазменны тэлевізар – гэта прайшло. І ўжо гэтых адчуванняў ніколі не будзе. Людзі хочуць нечага іншага.

 
Еўрарадыё: Чаго іншага? Як сказаў Жырыноўскі – звычайнага адрэналіну?

 
Ксенія Сабчак: Ды якога адрэналіну, слухайце! Хаця б нейкай сумленнасці.

 
Еўрарадыё: Большасць актывістаў беларускай апазіцыі за ўдзел у розных акцыях, як мінімум, адсядзелі суткі. А вы гатовыя сесці на 15 сутак?

 
Ксенія Сабчак: Я і зараз знаходжуся ў судзе, чакаю. Што значыць – гатовыя? Я, вядома, не хачу. Але ж гэта пытанне маразму. Людзі ж не выходзяць туды, прынамсі, у мяне такога жадання няма, каб іх пасадзілі. У мяне такога жадання дакладна няма! Проста ўсё гэта даводзіцца да такога абсурду – ты проста выходзіш на вуліцу, і цябе могуць схапіць, некуды адвезці, за нешта засудзіць... Гэта стан абсурду, які пераходзіць у нейкі фарс.

[Суд аштрафаваў Ксенію Сабчак на 30 долараў за парушэнне парадку правядзення мітынгу падчас "народных гулянняў" на Нікіцкім бульвары. — Еўрарадыё]



Еўрарадыё: Ксенія, вы параўноўваеце тое, што адбываецца зараз у Расіі, з Беларуссю. Вы сапраўды мяркуеце, што да гэтага справа і ідзе – што Расія рухаецца да беларускага варыянту?

 
Ксенія Сабчак: Калі будзе ўзмацняцца радыкалізацыя пратэсту, то – так, мне падаецца, гэта непазбежна вядзе ў гэты бок.

 
Еўрарадыё: Радыкалізацыя пратэсту залежыць ад пратэстоўцаў...

 
Ксенія Сабчак: Не! Безумоўна – не. Ад уладаў перш за ўсё залежыць гэтая радыкалізацыя.


Еўрарадыё: Але ж людзі павінны гэта разумець і павінны шукаць нейкія іншыя шляхі адстойвання сваёй пазіцыі? Тым больш, што людзі разумеюць сітуацыю, бачыць, што адбываецца ў Беларусі, і не хочуць паўтарэння такога ж у сябе.


Ксенія Сабчак: Людзі, можа, і не вельмі хочуць, а тыя палітыкі апазіцыйныя, якія хочуць атрымаць уладу ўжо зараз, і думаюць, што зараз у іх на гэта ёсць рэальныя шанцы, яны акурат і імкнуцца да гэтага варыянта. Таму што тут дзейнічае прынцып “чым горш – тым лепш”.

 
Еўрарадыё: Вы мяркуеце, што Пуцін дазволіць такі варыянт: каб апазіцыі стала лепш, калі сітуацыя будзе горш?


Ксенія Сабчак: Тут не ўсё будзе залежыць ад яго аднаго. Тут будзе важна, як на такія змены будзе рэагаваць грамадзянская супольнасць. Цалкам магчыма, што пры нагнятанні сітуацыі акурат і атрымаецца той колькасны дабор, які неабходны для больш рашучых дзеянняў.


Еўрарадыё: Вы кажаце пра тое, што расійская апазіцыя не мае еднасці, што паміж сабой не можа дамовіцца. Няўжо расійскія апазіцыянеры, гледзячы на сваіх беларускіх калег, не могуць зразумець, што гэта не выйсце – няўменне дамовіцца? 

 
Ксенія Сабчак: Я на гэта вельмі спадзяюся. Але, разумееце, калі б гэта залежала ад мяне, то гэта – адна сітуацыя. А тут – вялікая колькасць зацікаўленых асоб. Таму, тут кожны нясе сваю адказнасць. Пакуль я магу канстатаваць толькі тое, што пакуль гэта (дамовіцца і аб’яднацца) не вельмі атрымліваецца.

 
Еўрарадыё: Вы нечакана для ўсіх праявілі такую палітычную актыўнасць. Адкуль гэта ў вас узялося?

 
Ксенія Сабчак: Што значыць – адкуль? З грамадзянскай пазіцыі!

 
Еўрарадыё: Я да таго, што вы самадастатковы і фінансава забяспечаны чалавек. Навошта вам было ўвязвацца ў супрацьстаянне з уладамі, нарывацца на праблемы?

 
Ксенія Сабчак: Я разумею, што часам людзям бывае складана зразумець, што існуюць яшчэ нейкія каштоўнасці акрамя талеркі супу і цёплай канапы. Часам гэта вельмі важна разумець, хаця, насамрэч, разумее гэта мала хто. У гэтым сэнсе, людзям значна прасцей зразумець такую сітуацыю, калі гэта бунт людзей абяздоленых, чым калі гэта – сапраўды змаганне за ідэі. Ведаеце, я не хачу параўноўваць, але мой любімы гістарычны перыяд – дзекабрысцкае паўстанне. Тады лепшыя людзі Расіі, нягледзячы на тое, што елі на срэбры, жылі ў палацах – таксама выйшлі адстойваць справядлівасць. Чаму ў гэтым сэнсе гэта мой любімы гістарычны перыяд? Бо ў гэтым вельмі шмат лагоднасці. Калі чалавек выходзіць галодны – яго можна..


Фота: AP Images, lerastar.ru

Змiцер Лукашук       /спецыяльны карэспандэнт Еўрарадыё/
Гэта інтэрв’ю працягвае аўтарскую рубрыку спецкарэспандэнта Змітра Лукашука “Нязручныя пытанні”. У ёй Зміцер задае пытанні тым людзям, якія мусяць даваць на іх кампетэнтныя адказы. Чакаем вашых прапаноў на адрас [email protected]. Дасылайце як пытанні, якія вас хвалююць, так і імёны людзей, адказы якіх вы хацелі б пачуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі