Удзельніцу Pussy Riot вызвалілі ў зале суда
Масгарсуд змякчыў Кацярыне Самуцэвіч пакаранне, замяніўшы два гады рэальнага тэрміну на ўмоўны.
Акрамя таго, ёй прызначаны выпрабавальны тэрмін працягласцю ў два гады. Прысуд Хамоўніцкага суда ў дачыненні да Надзеі Талаконнікавай і Марыі Алёхінай застаўся ў сіле. Яны асуджаныя да двух гадоў калоніі. Прамая трансляцыя паседжання Масгарсуда вялася на яго сайце.