Уладзімір Пуцін заклікаў “не судзіць строга” Pussy Riot
Але прэзідэнт Расіі адзначыў, што не бачыць нічога добрага ва ўчынку ўдзельніц скандальнага гурта.
Пра гэта ён заявіў журналістам, завяршаючы свой візіт у Лондан. Пуцін таксама заявіў, што спадзяецца на “правільнае” і “абгрунтаванае” рашэнне суда па гэтай справе.
У чацвер 2 жніўня завяршыўся чацвёрты дзень судовых слуханняў па справе пра гэтак званы “панк-малебен” у Храме Хрыста Збавіцеля, які ўчыніў гурт Pussy Riot 21 лютага. У пятніцу разгляд справы працягнецца.