Юрый Бародзіч сыходзіць з пасады старшыні таварыства "Дынама"
24 красавіка дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства "Дынама" атрымае новага кіраўніка.
Як піша газета "Прессбол", яго кіраўнік генерал-маёр Юрый Бародзіч падаў рапарт на звальненне. Нагадаем, што Бародзіч таксама з'яўляецца старшынёй назіральнага савета хакейнага клуба "Дынама-Мінск".
У таварыстве "Дынама" кажуць, што 24 красавіка адбудзецца выбарчая канферэнцыя. Хто можа ўзначаліць "Дынама" не паведамляецца.
Таварыстве "Дынама": "Мы самі даведаліся пра тое, што Юрый Фёдаравіч падаў рапарт, толькі сёння. Хто можа ўзначаліць пакуль не магчыма сказаць".
Як распавядае Еўрарадыё галоўны рэдактар "Прессбола" Уладзімір Беражкоў, месца Бародзіча можа заняць генерал-лейтэнант Энвер Барыеў, былы міністр па надзвычайных сітуацыях (2005-2011); надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Туркменістане (з 2011); чалец Рады бяспекі. Відавочна, што ў гэтым выпадку Барыеў узначаліць і назіральны савет хакейнага "Дынама".
Фота — hcdinamo.by