Рэжым Лукашэнкі пагражае Еўрасаюзу контрсанкцыямі

З контрсанкцыямі ў рэжыму Лукашэнкі атрымліваецца па-рознаму

З контрсанкцыямі ў рэжыму Лукашэнкі атрымліваецца па-рознаму / pixabay.com

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі пагражае Еўрасаюзу контрсанкцыямі, якія падрыхтаваў урад. Яны будуць звязаныя з "больш жорсткімі ўмовамі імпарту і дзейнасці ў Беларусі суб'ектаў з недружалюбных краін". У МЗС РБ падкрэсліваюць, што гэта "асіметрычныя меры ў адказ на новыя санкцыі", а насамрэч нібыта гатовыя да дыялогу з ЕС "у любых фарматах і па любых самых адчувальных пытаннях".  

У канцы чэрвеня стала вядома, што Еўрасаюз распаўсюдзіў частку санкцый, уведзеных супраць Расіі, на беларускую эканоміку (у сувязі з удзелам рэжыму Лукашэнкі ў вайне РФ супраць Украіны). У прыватнасці ЕС забараніў імпарт з Беларусі золата, алмазаў, гелію, вугалю, сырой нафты, транспарціроўку грузаў на сваёй тэрыторыі на зарэгістраваных у РБ грузавіках.

Дарэчы, з контрсанкцыямі ў рэжыму Лукашэнкі атрымліваецца па-рознаму. Напрыклад, харчовыя контрсанкцыі выклікалі дэфіцыт шэрагу прадуктаў, і ўрад "вымушана" стварыў спіс выключэнняў з харчовага эмбарга і пашыраў яго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі