Самалёт, які ляцеў у Мінск, развярнуўся над Віцебскам і вярнуўся ў Маскву

Маршрут рэйса Масква — Мінск / flightradar24.com

Маршрут рэйса Масква — Мінск / flightradar24.com

Самалёт расійскай авіякампаніі "Победа", які накіроўваўся з Масквы, не даляцеў да Мінска. Пра гэта сведчаць даныя сэрвісу Flightradar.

Самалёт Масква — Мінск адправіўся 30 жніўня ў 20:35. Але ў 21:23 ён развярнуўся ў небе над Віцебскам і адправіўся назад у Маскву. У маскоўскім аэрапорце Унукава ён прызямліўся ў 22:09.

Прычыны вяртання самалёта не паведамляюцца.

Дарэчы, у 23:34 борт зноў адправіўся з Масквы і паспяхова прызямліўся ў Мінску 1 жніўня ў 00:34.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі