Самалёты напісалі ў небе абразлівыя словы пра імавернага прэзідэнта ЗША

Самалёты напісалі ў небе абразлівыя словы пра імавернага прэзідэнта ЗША

Некалькі самалётаў накрэслілі ў небе над Каліфорніяй абразлівыя выказванні на адрас амерыканскага мільярдэра Дональда Трампа, які прэтэндуе на званне кандыдата ў прэзідэнты ЗША.

Інцыдэнт здарыўся пасля штогадовага Парада роз у горадзе Пасадэна. У акцыі ўдзельнічалі пяць ці шэсць самалётаў. Яны накрэслілі ў небе некалькі фразаў, у тым ліку “Толькі не Трамп” і “Трамп агідны”.

Арганізатары мерапрыемства заявілі, што не маюць дачынення да гэтай акцыі. У яе ажыццяўленні ўжо прызнаўся мужчына з Алабамы. Ён патлумачыў, што яго шакавалі некаторыя выказванні Трампа падчас кампаніі.

Трамп лічыцца адным з фаварытаў у гонцы за права балатавацца ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі. Некаторыя яго выказванні падчас дэбатаў у многіх выклікалі рэзка негатыўную рэакцыю, перадае ВВС.

Адным з найбольш скандальных выказванняў стала прапанова цалкам закрыць межы краіны і часова забараніць уезд у ЗША мусульманам, зробленае пасля масавага расстрэлу ў каліфарнійскім горадзе Сан-Бернардзіна ў пачатку снежня, калі загінулі 14 чалавек.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі