Сцяпану Латыпаву прысудзілі 8,5 года пазбаўлення волі

Сцяпану Латыпаву прысудзілі 8,5 года пазбаўлення волі

Палітвязню Сцяпану Латыпаву прысудзілі 8,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму — як прасіў пракурор.

Латыпава затрымалі 15 верасня 2020 года — за тое, што прасіў прадставіцца сілавікоў каля мурала на "Плошчы Перамен". Пасля затрымання дзяржаўныя тэлеканалы заявілі, быццам Латыпаў планаваў атруціць сілавікоў хімікатамі: Сцяпан працаваў арбарыстам, у тым ліку змагаўся з баршчэўнікам. Потым пра гэтае абвінавачанне "забыліся".

Латыпава судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў); ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры).

Падча суда Латыпаў неаднаразова заяўляў пра катаванні з боку сілавікоў і нават спрабаваў учыніць самагубства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі