Скандал у Венгрыі: паплечніца Орбана сыходзіць праз "чыста расісцкую прамову"

Орбан апраўдваўся: "Вы лепш за ўсіх ведаеце, што мой урад прытрымліваецца палітыкі абсалютнай нецярпімасці да расізму"/ pixabay
Орбан апраўдваўся: "Вы лепш за ўсіх ведаеце, што мой урад прытрымліваецца палітыкі абсалютнай нецярпімасці да расізму"/ pixabay

Даўняя паплечніца прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана Жужа Хегедус падала ў адстаўку. Хегедус — з найбліжэйшага атачэння Орбана, яна знаёмая з ім каля дваццаці гадоў. Яе справакавала прамова прэм'ера Венгрыі, якую ён зрабіў у Румыніі, піша ВВС.

У ёй Орбан сказаў, што еўрапейскія народы павінны мець права змешвацца адзін з адным, але змешванне з нееўрапейцамі стварыла "свет змяшаных расаў".

"Мы гатовыя змешвацца адно з адным, але мы не хочам рабіцца народамі змяшанай расы", — сказаў ён.

Хегедус назвала прамову Орбана "чыста нацысцкім тэкстам".

"Я не ведаю, як вы не заўважылі, што прамова, якую вы зрабілі, з'яўляецца чыста нацысцкай выкрывальнай крытыкай, годнай Ёзэфа Гебельса", — напісала яна ў сваёй заяве аб адстаўцы, паведамляе венгерскі навінавы сайт hvg.hu.

У лісце да сваёй цяпер ужо экс-дарадцы Орбан апраўдваўся: "Вы лепш за ўсіх ведаеце, што мой ўрад прытрымліваецца палітыкі абсалютнай нецярпімасці ў дачыненні як да антысемітызму, так і да расізму".

"Зямлю насяляе только адна раса, Homo Sapiens"

Венгрыя падзялілася на абаронцаў Орбана і яго лютых крытыкаў. Апазіцыйныя палітыкі, якія пацярпелі паразу ад партыі Орбана ў красавіку, заявілі, што яго прамова была "нявартай еўрапейскага дзяржаўнага дзеяча".

Міністр замежных спраў Румыніі выказаў шкадаванне, што такія выказванні былі агучаныя на тэрыторыі яго краіны.

А галоўны рабін Роберт Фрэліх сказаў, што "гэтую зямлю насяляе толькі адна раса, Homo Sapiens. І яна ўнікальная і непадзельная".

Але ў штодзённай урадавай газеце Magyar Nemzet выйшаў артыкул, у якім Орбана хвалілі за тое, што ён абараняе ідэю дзяржаўнасці ад спробаў змяшаць усе "ў шэрую, неадметную масу".

А прэс-сакратар прэм'ера Золтан Ковач заявіў, што медыя "занадта шмат кажуць пра пару рэзкіх радкоў аб іміграцыі і асіміляцыі".

Што яшчэ сказаў Орбан у Румыніі

Выступаючы тады ў Румыніі, Орбан таксама раскрытыкаваў санкцыі ў дачыненні да Расіі. Ён заявіў, што палітыка Захаду не працуе і што важна сканцэнтравацца на пошуку шляхоў для перамоваў. Орбан — адзіны лідар краіны ЕС, які адкрыта крытыкуе прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Пакуль астатнія краіны ЕС абдумваюць скарачэнне энергетычнай залежнасці ад Расіі, Венгрыя абмяркоўвае закупку яшчэ большых аб'ёмаў газу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі