Славенскі MENT запрашае беларускіх музыкаў

Славенскі MENT запрашае беларускіх музыкаў

Славенскі шоўкейс-фестываль MENT Ljubljana, які пройдзе ў сталіцы Славеніі 3-5 лютага 2016, адкрыў прыём заявак ад беларускіх музыкаў сучасных напрамкаў: рок, індзі, электроніка.

 

Фестываль MENT Ljubljana ўпершыню прайшоў летась і адразу трапіў у лік лепшых мерапрыемстваў такога кшталту ва Усходняй Еўропе. Ён аб’ядноўвае трохддзённую серыю канцэртных выступаў і музычную канферэнцыю. У першы ж год яго наведалі некалькі тысяч гледачоў, а таксама каля 300 спецыялістаў і музыкаў з 27 краін свету. Больш за 30% артыстаў-удзельнікаў MENT Ljubljana 2015 атрымалі запрашэнні на еўрапейскія канцэрты і фэсты.

 

Артысты, якія пройдуць адбор у канцэртную праграму, атрымаюць бясплатнае жытло ў дзень мерапрыемства, кампенсацыю транспартных выдаткаў у памеры 250 еўра (на гурт), а таксама бясплатны пропуск для аднаго чалавека на канферэнцыю і доступ да базы кантактаў дэлегатаў фестывалю. Заяўкі прымаюцца да 14 верасня праз букінгавы сэрвіс Gigmit. Спіс дэлегатаў MENT Ljubljana 2015 можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі