Следчы камітэт аднавіў расследаванне "кветкавага рабавання" ў Віцебску

Следчы камітэт аднавіў расследаванне "кветкавага рабавання" ў Віцебску

Следчы камітэт аднавіў расследаванне крымінальнай справы па "кветкавым рабаванні". 

Справа атрымала шырокі розгалас напрыканцы мінулага года. Увосень маці з дачкой сарвалі сухія кветкі з дваровага кветніка — хацелі зрабіць восеньскі букет. Гэта пабачыла жыхарка дома, якая пасадзіла кветкі, зняла інцыдэнт на камеру і напісала заяву ў міліцыю.

Супрацоўнікі Першамайскага РАУС Віцебска правялі праверку. Яе матэрыялы былі перададзеныя ў пракуратуру, а потым — у Следчы камітэт. Следчыя спярша пачалі справу за рабаванне, учыненае групай асобаў. Аднак потым СК спыніў следства з-за "малазначнасці" справы. Планавалася, што на маці і дачку пачнуць адміністратыўную справу. 

Але намеснік пракурора Віцебска адмяніў пастанову аб спыненні крымінальнай справы. Пра гэта sb.by паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава: "Мы зноў прынялі гэтую справу да вытворчасці, бо пракурор палічыў, што для паўнаты расследавання трэба правесці дадатковыя следчыя дзеянні".

Праўда, аднаўленне папярэдняга следства зусім не азначае, што справа абавязкова дойдзе да суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі