“Снег выпал только в январе”: чаму неразумна цытаваць радок Пушкіна пра надвор'е

А.С. Пушкін
А.С. Пушкін

“Другога студзеня якраз // Снег ноччу лёг” — гэты радок з "Яўгена Анегіна" запоўніў сацыяльныя сеткі. Маўляў, паглядзіце: яшчэ сам Аляксандр Сяргеевіч Пушкін калісьці даўно пісаў пра тое, што снежань спакойна можа абысціся без снегу. Значыць, нічога такога з кліматам не адбываецца!

Коратка тлумачым, чаму гэты довад выглядае недарэчна.

Вось крыху больш поўная цытата (у перакладзе Аркадзя Куляшова):

"Тым годам восень гасцявала
У полі, у лесе доўгі час,
Прырода ўжо зімы чакала.
Другога студзеня якраз
Снег ноччу лёг".

Па-першае, Пушкін піша, што восеньскае надвор'е стаяла доўга ў той год, то-бок гэта незвычайная сітуацыя. Цэлы месяц зімы без снегу — выключэнне для тых часоў.

Па-другое, Пушкін скончыў "Яўгена Анегіна" ў 1830 годзе. Расійская Імперыя тады жыла па Юліянскім календары. Сучасны — Грыгарыянскі каляндар — быў прыняты толькі ў 1918 годзе. Розніца паміж імі — два тыдні. Гэта значыць 3 студзеня (як у арыгінале) у нашым разуменні — гэта 21 снежня па "старым стылі".

Так што... казырнуць у кліматычнай спрэчцы радком з "Яўгена Анегіна" — прыгожа. Але ёсць нюанс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі