Студэнта БДУІР затрымалі за пратэсты і каменты пра тэракт у "Крокусе"

Затрыманы студэнт БДУІР

Затрыманы студэнт БДУІР / тг-канал сілавікоў

У праўладных тг-каналах з'явілася паведамленне пра затрыманне 20-гадовага трэцякурсніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Сілавікі знялі відэа, на якім хлопец кажа, што ў 2020 годзе (тады яму было 16) пісаў у чат-бот праекта "Голас", хадзіў на пратэсты, распаўсюджваў "экстрэмісцкія" матэрыялы. Таксама ён заяўляе, што каментаваў тэракт у падмаскоўным клубе "Крокус Сіці хол" і "радаваўся гэтай сітуацыі".  Акрамя таго хлопец кажа, што падтрымліваў украінцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі