Суддзя не змагла выдаліць з залы 15 чалавек, які прыйшлі падтрымаць актывіста

Суддзя не змагла выдаліць з залы 15 чалавек, які прыйшлі падтрымаць актывіста

22 траўня суд Чыгуначнага раёна Віцебска разглядаў адміністрацыйную справу актывіста "Краіны для жыцця" Аляксея Саламаненкі. Яго судзілі за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" — "кармленні галубоў". Як паведамляе spring96.org, падтрымаць Саламаненку прыйшло 15 чалавек. Але суддзі Алене Цыганковай не спадабалася "атмасфера ў залі" і яна загадала прысутным "устаць і пакінуць судовую залу". Але людзі не падпарадкаваліся.

Пасля гэтага суддзя аб'явіла перапынак і выклікала ахову, а людзі, якія прыйшлі падтрымаць актывіста, выклікалі міліцыю і напісалі на Цыганкову заяву аб яе незаконных дзеяннях. Праз гадзіну суддзя аднавіла працэс і папрасіла абвінавачанага перайсці ў іншую залу. Паколькі яго паплечнікам прысутнічаць яна не дазволіла, Аляксей Саламаненка заявіў, што ён туды не пойдзе.

У выніку суддзя Алена Цыганкова аштрафавала Саламаненку на 540 рублёў. Рашэнне яна прымала за закрытымі дзвярыма і без удзелу самога абвінавачанага. Уваход у залу перакрывалі міліцыянеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі