Святлана Алексіевіч распавядае пра сваю новую кнігу
Напярэдадні дня ўсіх закаханых «Еўрапейскае радыё для Беларусі» гутарыць з вядомай пісьменніцай Святланай Алексіевіч пра каханне і яе новую кнігу. — Цяпер Вы працуеце над новай кнігай пра каханне, распавядзіце, калі ласка, пра яе: што гэта за кніга і чаму раптам пра каханне?
— Кнігу пра каханне я пішу ўжо шмат гадоў. Я падоўгу працую над сваімі кнігамі, а гэта, магчыма, галоўная кніга, якую я хачу напісаць.
Мной задуманы цыкл з сямі кніг: “У вайны не жаночы твар”, “Цынкавыя хлопчыкі”, “Чарнобыльская малітва” і іншыя, якія ўжо напісаныя. Усяго пяць кніг, праўда пятую — “Зачараваныя смерцю” — я пераробліваю. Яна будзе інакш называцца — “Час second hand”.
Там будзе дададзена тое, што адбылося з намі ў апошнія 20 гадоў, пасля перабудовы. А вось наступныя, шостая і сёмая кнігі задуманага цыкла — адна пра каханне, другая — пра смерць.
Чаму пра гэта? Таму што наша жыццё так змянілася за апошнія 20 гадоў: мы вярнуліся да звычайнага, нармальнага, чалавечага жыцця, хочам жыць як усе, праўда пакуль у нас кепска атрымліваецца. А звычайна жыццё круціцца вакол кахання і смерці.
Новая кніга будзе называцца “Цудоўны алень вечнага палявання”. У Аляксандра Грына ёсць такія словы, што “шчасце — гэта цудоўны алень вечнага палявання”.
Чалавек увесь час па нечым сумуе: па каханні, па нейкім сэнсе; нешта гоніць чалавека па жыцці... Новая кніга — гэта сто інтэрв’ю з рэальнымі людзьмі, 50 мужчынскіх аповядаў, 50 жаночых.
Гэта розныя гісторыі кахання: часоў вайны, блакады, 1960-70-х гадоў, сённяшніх дзён. Гісторыі розных людзей: і багатых, і бедных, і няшчасных, і закаханых, і тых, хто страціў каханне. І зноў пытанне пра тое, хто мы такія, што мы, як мы разумелі і разумеем шчасце, што шукаем у гэтым жыцці, што ў нас атрымліваецца, што не атрымліваецца?
— Кнігі, якія Вы напісалі дагэтуль, былі насычаны трагізмам, а цяпер раптам тэма кахання — чаму менавіта яна; ці можа для Вас каханне — гэта таксама нешта трагічнае?
— Рэч у тым, што раней я пісала, скажам так, пра савецкага чалавека, чалавека, які існаваў, у прынцыпе, у такой гісторыі, жорсткай, страшэннай, з пэўнай звышідэяй — такой моцнай энергетычнай ідэяй сацыялізму, камунізму.
Гэтыя ідэі адышлі, яны ўжо не працуюць, ва ўсялякім выпадку на еўрапейскай прасторы яны наўрад ці калі-небудзь будуць працаваць. І вось я хацела прасачыць да канца, што будзе з гэтымі людзьмі, як мы далей будзем жыць. Мы выйшлі з гэтага наркоза, і што далей, вакол чаго далей завязваецца наша жыццё?
А яно — вакол кахання і смерці, таму адпаведна і пасыл такі. А наконт трагізма... Ведаеце, калі мы гаворым пра каханне, то гэтая рэч і самая яскравая падзея ў жыцці чалавека, і ў той жа час гэта, відаць, усё ж нешта такое, што рэдка ажыццяўляецца, гэта хутчэй заўсёды прадчуванне, чаканне шчасця, чаканне нечага, нейкай адзінасці.
Усё ж такі мы больш умеем сумаваць, чым добра жыць. Гэта звязана і з агульнай нашай філасофіяй, паколькі мы ніколі не жылі добра. Магчыма, сёння мы вучымся проста жыць, не рыхтуемся да таго, каб недзе закрыць сабой амбразуру дзота або залезці на чарнобыльскі рэактар, на яго дах.
Мы насамрэч вучымся шукаць іншага чалавека, мы вучымся кахаць і наогул ставіцца да жыцця хоць крышачку як да нейкага свята. Гэта ўсё новае для нашай культуры, паколькі гэта культура, хутчэй, пакутаў і выжыванняў.
І, я мяркую, што гэтая кніга сёння вельмі дарэчы, таму што мы хочам быць шчаслівымі, мы ўбачылі, калі выйшлі са свайго ідэалагічнага “гета”, што свет жыве інакш, што можна жыць для сябе і шукаць сэнс у кожным дні, у існаванні для іншага чалавека. Гэта вельмі важна. Людзі пра гэта шмат гавораць і шмат думаюць.
А трагізм усё адно прысутнічае ў нашым жыцці. Калі мы будзем вельмі шчырымі, якімі шчырымі мы часам бываем, то мы часцей сумуем, чым кажам: “Так, я шчаслівы”. Такія людзі рэдка сустракаюцца.
— Ці дастаткова шчырыя і адкрытыя людзі ў размовах з Вамі?
— Яшчэ Пушкін казаў, быць да канца шчырым — немагчыма фізічна. Я думаю, сапраўды ён, як вялікі мастак, здагадаўся пра тое, што словамі чалавек не можа выказаць, тым больш такія паняцці як смерць і каханне.
Мне часта кажуць, што ў маіх кнігах людзі добра распавядаюць. Мае кнігі часцей за ўсё пра смерць. І вось чалавек каля смерці або блізкі да смерці сапраўды гаворыць вельмі добра. Таксама вельмі добра ён гаворыць падчас кахання, таму што тут ён вымае з сябе самае лепшае або самае страшэннае, што ў ім ёсць.
Гэта значыць ён цалкам аголены і цалкам, так бы мовіць, задзейнічаны. Працуюць усе яго антэны, паколькі чалавек змяняецца, калі ён закаханы. Але я не ведаю, ці можна распавесці ўсё пра тое, як набягае марская хваля або як сыпецца пясок. Але, я думаю, што дзякуючы таму, што будзе шмат аповедаў — разам яны дадуць гэты гул. Гул нашага жыцця... Гэтага пачуцця.
Я не магу сказаць, што людзі закрываюцца ад мяне, часам яны і не могуць нічога распавесці... Вось чукча, напрыклад, калі гаворыць пра снег — у яго дзесяць назваў снега: снег пасля дажджу, снег ранішні, снег уначы; француз гаворыць пра каханне: цела пасля кахання, цела ў чаканні кахання...
А ў нас няма гэтых слоў. Заўжды або ружы, або лаянка ад нейкай бездапаможнасці — нешта варварскае такое, грубае. Але, я думаю, гэта ўсё будзе дакументам: і тое, як мы можам распавесці, і што мы распавядаем, і тое, пра што мы маўчым, і што можам распавесці — для мяне гэта ўсё аднолькавы дакумент.
Галоўнае — знайсці людзей, якія перажылі гэты цуд або чакаюць яго, цуд кахання, таму што гэта насамрэч цуд — рэч непадуладная тым жа грошам... Я ведаю алігархаў, у якіх сыплюцца грошы з кішэняў, а яны няшчасныя, хоць іхнія дзяўчыны — самыя лепшыя фотамадэлі.
Фізічна ўсё ёсць, а вось цуда гэтага няма. І ведаю людзей, якія шчаслівыя ў нейкай “хрушчоўцы” са спалучаным санвузлом. Гэта ўвогуле загадкавая рэч, і, магчыма, гэта галоўная падзея нашага жыцця.
— Вы апытвалі людзей, скажам так, больш нізкага сацыяльнага становішча, і больш высокага, і людзей публічных. Вось, на Ваш погляд, ці ёсць сувязь паміж статусам чалавека, яго публічнасцю і яго каханнем?
— Ведаеце, калі чалавек кахае, менавіта кахае, я не кажу пра жарсць, захапленне, проста сэкс, то першае адкрыццё — тут усе аднолькавыя, усе вяртаюцца ў нейкае дзяцінства. Нават жорсткія людзі, асабліва калі я іх знаходжу ў стане “палёта”, у стане закаханасці — яны ўсе аднолькавыя.
Іншая справа, што адзін можа падараваць сваёй сяброўцы машыну, а іншы толькі букет кветак або зусім не так шмат з пункту гледжання нашага матэрыяльнага часу. І ўсё адно, не так шмат гэтым вымяраецца. Не...не. Калі гэтае пачуццё сапраўднае, то гэта зусім іншы свет. І гэты свет вельмі падобны ва ўсіх.
— Вы закраналі тэму кахання ў французаў, беларусаў... На ваш погляд, ці адрозніваецца каханне беларусаў і замежнікаў?
— Само каханне, яно, у прынцыпе, аднолькаве. Чалавек кахае, і з ім адбываецца ўся гэтая варажба. І ўсё гэтае замілаванне або нейкія разломы — гэта ўсё аднолькавае. Іншая справа, калі каханне ўжо афармляецца, напрыклад, у шлюбы або доўгія адносіны, то набіраюць моц пэўныя культурныя, ментальныя з’явы, характары нашы, наша выхаванне.
Але гэта ўсё потым. А на пачатку, у сам гэты момант, які на жаль мінае, не стаіць на месцы, паколькі над каханнем трэба шмат працаваць, гэтае пачуццё аднолькавае. А пазней ужо ўсё па-рознаму.
— Калі абагуліць у цэлым, то ці можна сказаць, што якая агульная характарыстыка народа, напрыклад, беларусы — памяркоўныя, іншыя народы маюць свае асаблівасці, дык ці можам мы казаць, які народ у палітыцы, у грамадскім жыцці і ўвогуле сам па сабе — такі ён і ў каханні?
— Не. Я магу сказаць, асабліва па сваім жыцці ў Еўропе, дзе я жыву ўжо сем гадоў, што гэтыя адрозненні культывуюцца хутчэй у пісьмовай культуры, у міфалогіі, якая ствараецца мастацтвам. А вось на ўзроўні народнага, масавага жыцця чалавек усё такі больш становіцца аднолькавым, можа гэта і непрыгожае слова, але мы становімся падобнымі адно да аднаго.
Інтэрнет — гэта агульная прастора, і камп’ютар стварае нейкія агульныя ўяўленні, нейкую агульную культуру, таму і моладзь усюды падобная. Я не магу сказаць, што ў беларусаў нейкая асаблівая культура.
Гэтыя акцэнты мне не блізкія, таму што, калі я пішу кнігі, то шукаю чалавека ў часе, чым прышпільваю яго нацыянальна, і ў той жа час вечнага чалавека — тое, што ў чалавеку вечнае: тое, што ёсць і ў індзейца, і ў канадца, амерыканца, у беларуса і рускага. Я знаходжу людзей, з якімі з першай хвіліны мы пачынаем пра адно і тое гаварыць і ў Японіі, і ў Мексіцы, і ў Аўстраліі...
— Ці маглі б Вы паадзяліцца з намі якой-небудзь гісторыяй з будучай кнігі, што найбольш запомнілася вам?
— Ёсць адна гісторыя, якая мяне ўзрушыла. Дзяўчына, інвалід з дзяцінства, заўжды толькі ў калясцы, але да яе ўвесь час заляцаліся хлопцы. Не так даўно яна абірала паміж двума з іх. Абодва яны вельмі прыгожыя. І вось яны дамагаліся шлюбу з ёй.
З пункту гледжання такога аголенага сённяшняга цынічнага розуму можна сказаць: “Як? Якое каханне?”. Здавалася б, далейшы лёс чалавека вырашаны, а яна абірала паміж двума прыгожымі хлопцамі. Яна малюе, яна піша вершы, яна надзіва вясёлы чалавек. І вось насамрэч, гэта нейкі дзіўны свет.
Я потым размаўляла з маладым чалавекам, з якім яна засталася. Яны ўжо два ці тры гады жывуць разам. Здарылася так, што іх хатняя работніца з’ехала ў Нямеччыну зарабляць грошы. І ён упершыню, прачнуўшыся раніцай, зразумеў, што трэба пайсці і вынесці... Ён даведаўся, што такое судна... Гэта, канешне, ашаломіла яго. Аднак гэта ніякім чынам не зрушыла іх свет, іх арыентыры. І усё гэта захавалася, выжыла.
І я падумала: “Божа мой, якая гісторыя, што пярэчыць часу”. Сёння мастацтва імкнецца дагадзіць часу, пошласці гэтага часу, прагматычнасці гэтага часу. А наадварот гэта гісторыя ўзвысілася да таго чалавечага, якое чалавек, нягледзячы ні на што, не страціць, і яно заўсёды адновіцца ў ім, калі ён чалавек па Боскай задуме.
— А ці ёсць у гэтай кнізе Ваша гісторыя?
— Я думаю пра гэта. Гісторыя майго жыцця не такая простая і, мне падаецца, для таго, каб прайсці шлях да канца ў маіх кнігах, у гэтым творы мне нельга “хавацца” так, як я раней хавалася ў мінулых кнігах — за падзеі (вайна ў Афганістане або катастрофа ў Чарнобылі), а насамрэч адказаць даверам на давер сваіх герояў. Магчыма... Магчыма...
— Калі вы закончыце цыкл з сямі кніг, ці маеце планы надалей?
— У мяне яшчэ гадоў дзесяць вось гэтай працы. Адпаведна ў мяне дзесяць гадоў цікавага жыцця... У мяне шмат планаў... Але мне трэба дзесяць гадоў, каб завяршыць гэтую працу.
Фота — www.waytorussia.net